Родительский университет

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

Ι Агульныя палажэнні

  1. Гэта палажэнне ўстанаўлівае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага універсітэта (далей - універсітэта).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Плотніцкая сярэдняя школа".
  3. Мэта ўніверсітэта - стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.
  4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:

- стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фармираванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый;

- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

  1. У сваёй працы ўніверсітэт кіруецца:

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе»;

- сапраўдным Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара.
  2. Кiраўнiцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).
  3. Кіраўніцтва кафедры ажыццяўляе на грамадскіх пачатках педагагічны работнік (загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя назначана загадам дырэктара школы.
  4. На афіцыйным інтэрнет-сайце установы адукацыі ствараецца рубрыка «Бацькоўскі ўніверсітэт" з магчымасцю інтэрактыўных зносін аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе адміністратар свйта, якому дадзеная функцыя назначанага загадам дырэктара школы.

II Дзейнасць універсітэта

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва універсітэце адбываецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій: 1-я сесія - лістапад-снежань; 2-я сесія - снежань-студзень; 3я сесія - люты-сакавік; 4-я сесія - красавік-май.
  3. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  4. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных катэгорый, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія зяўляюцца прызнанымі спецыялістамі сваёй дзейнасці. Кадравыя рэсурсы бацькоўскага універсітэта фармуюцца пры падтрымцы дырэктара школы.
  5. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) форме.
  6. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

- 1 цыкл для бацькоў вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- II цыкл- для бацькоў вучняў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- III цыкл- для бацькоў вучняў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.
  2. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 2 курсы:

- I – Асновы прававых ведаў і канструктыўных паводзінаў.

- II – Асновы узроставай і сямейнай псіхалогіі і педагагічных ведаў.

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.

  1. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне «Бацька-бацька». Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай сферы.
  2. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных накірунках можа выкарыстоўвацца Завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання выкарыстоўвацца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнага становішча, у сувязі з гэтым забаронены вочныя сустрэчы з бацькамі.
  3. Заняткі ва універсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў («круглы стол», дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
  4. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат паводле устаноўленага ўзору ўстановы адукацыі.

III Удзельнікі бацькоўскага універсітэта.

Іх правы і адказнасць.

  1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у працы універсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.
  2. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.
  3. Усе ўдзельнікі абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

IV Дакументацыя ўніверсітэта

  1. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загаду па арганізацыі бацькоўскага універсіта;

- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;

- Формы анкет для бацькоў (3 - па 1-й для кожнага цыкла);

- Узор электроннага сертыфіката, усталяванага установай адукацыі.